- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Глыбокае. Важныя парады
C мэтай павышэння ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці ў сельскага насельніцтва, пажылых грамадзян супрацоўнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям штодня на сувязі з тымі, каму патрэбная дапамога, увага і клопат.
У ходзе акцыі «Тэлефануе 101» работнікі МНС па тэлефоне яшчэ раз нагадалі грамадзянам аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, прывялі трагічныя прыклады пажараў, падрабязна распавялі аб асноўных прычынах ўзнікнення узгаранняў і аб неабходнасці выконваць усе рэкамендацыі па пажарнай бяспецы.
На наступным тыдні чакаецца пацяпленне, і ратавальнікі рэкамендавалі ўстрымацца ад развядзення вогнішчаў у ветранае надвор'е, папярэдзілі аб мерах адказнасці, прадугледжаных за выпальванне сухой расліннасці.
Таксама рэкамендавалі вяскоўцам заставацца дома, не наведваць месцы масавага знаходжання людзей і максімальна абмежаваць любыя кантакты з навакольнымі.
Некаторыя бабулі былі вельмі рады званку і нават паспелі распавесці некалькі цікавых гісторый са свайго жыцця.