image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наваполацк. Бяспека даступная кожнаму

674

Спыніцца ў гарадской мітусні і ўспомніць правілы бяспекі, такая магчымасць надарылася жыхарам горада Наваполацка, у межах другога этапа рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

На працягу працы пляцоўкі «5 крокаў да выратавання» ратавальнікі пастараліся максімальна ахапіць навакольныя небяспекі. Гаворачы аб паўсядзённым побыце, работнікі МНС нагадалі аб небяспецы выкарыстання адкрытага агню, да чаго могуць прывесці парушэнні правілаў эксплуатацыі электрычных прыбораў. Асобна спыніліся на правілах выкарыстання газавых пліт. Сумеснымі намаганнямі ратавальнікі і ўдзельнікі акцыі справіліся з «умоўнай» загаранне алею на патэльні. Падводзячы вынік атрыманых ведаў навапалачане паспрабавалі адшукаць парушэнні, прадстаўленыя на макеце небяспечнай кватэры. Што б своечасова выявіць пажар, што дапаможа мінімізаваць яго наступствы, работнікі МНС парэкамендавалі кожнаму ўсталяваць пажарны апавяшчальнік у жылых пакоях сваіх домаўладанняў. Далі парады, як па яго ўстаноўцы, так і па правілах догляду за ім.

Бяспека ў грамадскіх месцах - тэма актуальная для гараджан. Тут ратавальнікі нагадалі ўсім прысутным аб правілах паводзінаў у выпадку надзвычайнай сітуацыі, а гэтак жа пра знаках пажарнай бяспекі, якія дапамогуць знайсці бяспечны выхад. Гэтак жа гэтыя знакі могуць прывесці і да важных для ліквідацыі на пачатковых стадыях пажара сродках пажаратушэння - вогнетушыцелям.

Пазнаёмілі ратавальнікі удзельнікаў акцыі і з інавацыямі ад МНС - мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач ». Правялі прэзентацыю карыснага памочніка, дзе распавялі пра ўкладкі, якія ўключае дадатак, а гэтак жа пра тыя магчымасці,  каторые ён прадастаўляе.

У завярэнні, кожнаму ўдзельніку акцыі нагадалі пра алгарытм дзеянняў у выпадку сігналу «Увагу Усім». Прыемнымі бонусамі для гараджан сталі бяспечныя падарункі ад работнікаў МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть