- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Талачын. Праца на папярэджанне
З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх талачынскія ратавальнікі праводзяць штодзённыя прафілактычныя рэйды. Падчас такіх мерапрыемстваў асноўная ўвага надаецца дамаўладанням, у якіх пражывае сацыяльна ўразлівая катэгорыя грамадзян.
– На сённяшні дзень у нашым раёне адбылося ўжо 8 пажараў, што больш чым у 2,5 разы перавышае паказчыкі мінулага года. Большасць пажараў адбылося ў прыватным сектары. Таму правядзенне інструктыўна-растлумачальнай працы ў дамах – прыярытэтны напрамак работы суб'ектаў прафілактыкі, – адзначылі ратавальнікі.
Пры наведванні домаўладанняў асноўная ўвага ўдзяляецца стану пячнога ацяплення, наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стан электрычнай праводкі:
– Важна надаваць увагу не толькі стану ацяпляльнай печы ў доме, але і надаваць належную ўвагу і стану коміна, – адзначаюць ратавальнікі. – Комін варта выконваць толькі з глінянай цэглы. Выкарыстанне ў якасці коміна жалезных, азбестацементавых і керамічных труб катэгарычна забаронена. А каб своечасова выявіць з'яўленне расколін, комін павінен быць пабелены.
З наступам вясновага пажаранебяспечнага сезона прадстаўнікі МНС надаюць належную ўвагу стану прыдваровых тэрыторый і нагадваюць насельніцтву асноўныя правілы пры спальванні смецця:
– Спальванне сухой расліннасці на корані-катэгарычна забаронена, – нагадваюць ратавальнікі. – Калі ж вы вырашылі спаліць смецце на сваёй тэрыторыі, то для гэтага неабходна акапаць пляцоўку і забяспечыць яе вогнетушыцелем або ёмістасцю з вадой аб'ёмам не менш за 10 літраў. Адлегласць да такой пляцоўкі павінна быць не менш за 10 метраў ад будынкаў і збудаванняў.
У якасці напамінку асноўных правілаў бяспекі грамадзянам ратавальнікі уручалі навучальныя брашуры.