image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркаўшчына. Былы вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Андрэй Васюк прымаў віншаванні з нагоды свайго юбілею

646
Шаркаўшчына. Былы вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Андрэй Васюк прымаў віншаванні з нагоды свайго юбілею

У Шаркаўшчынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях з вялікай увагай адносяцца да сваіх калег, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

У былога работніка, вадзіцеля пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11, старшыны ўнутранай службы Андрэя Мечыслававіча Васюка быў юбілейны дзень нараджэння. З гэтай нагоды начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А. М. Федуковіч, асабовы склад і былыя калегі ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі ветэрана ўнутранай службы з 50-годдзем.

Андрэй Васюк адразу пасля школы працаваў вадзіцелем у калгасе “Шлях Леніна”. Адслужыўшы ў арміі, зноў вярнуўся ў родныя мясціны. У 1995 годзе на пост ваенізаванай пажарнай службы ў вёсцы Васюкі патрэбен быў вадзіцель аўтацыстрэны. З таго часу і да выхаду на заслужаны адпачынак Андрэй Васюк адпрацаваў менавіта там. За гады працы заслужыў павагу ў кіраўніцтва аддзела і аўтарытэт сярод калег. Выйшаў на пенсію ў званні старшыны ўнутранай службы.

Андрэй Мечыслававіч Федуковіч уручыў юбіляру падзячны ліст Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і грашовы падарунак. А яшчэ сказаў, што дзякуючы такім работнікам як Андрэй Васюк, у свой час шаркаўшчынскія выратавальнікі дасягнулі значных вышынь у майстэртсве і прафесіяналізме, на якія цяпер трэба раўняцца маладому пакаленню вогнеборцаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть