image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Верхнядзвінск. Правилы бяспекі для працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі

2814

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна кіраўніцтва аддзела праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі устаноў і арганізацый раёна. Намеснік начальніка аддзела Максім Аляксандравіч Шкода правёў прафілактычны выступ перад працаўнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пры размове ён давёў інфармацыю аб наяўнай аператыўнай абстаноўцы ў вобласці і раёне, пра прычыны пажараў і прывёў прыклады. Надаў асаблівую ўвагу дзеянням у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый. Звярнуў увагу на стварэнне бяспечных умоў пражывання ў уласных домаўладаннях.

Максім Аляксандравіч распаведаў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», пра важнасць ўстаноўкі ў жыллё аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Для працаўнікоў былі прадэманстраваны відэаматэрыалы па пажарнай бяспекі.

Таксама былі праведзены інтэрактыўныя гутаркі «Назаві цану» і «Бяспека ў кватэры». У завяршэнні сустрэчы выратавальнік адказал на пытанні і ўручыў памяткі па бяспецы жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть