image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркаўшчына. Навучальныя заняткі

1330

Дзяцінства - самая шчаслівая пара, бестурботная і бесклапотная, таму - безабаронная. Мы, дарослыя, павінны змагацца не толькі за тое, каб зберагчы дзяцей ад розных надзвычайных сітуацый, але і навучыць іх, як правільна дзейнічаць у выпадку іх узнікнення. У сувязі з гэтым, работнікі Шаркаўшчынскага райаддзела па надзвычайным сітуацыям правялі навучальныя заняткі з дзецьмі ў дашкольнай установе адукацыі «Яслі-сад №5 Шаркаўшчынскага раёна».

Ратавальнікі пагутарылі пра правілы бяспекі дома, у дзіцячым садзе і на вуліцы. У гульнявой форме дзеці навучыліся правільна выклікаць выратавальнікаў, успомнілі свае хатнія адрасы і нумары тэлефонаў экстраных службаў. Разам з работнікамі МНС яны абмеркавалі магчымыя надзвычайныя сітуацыі, у якія могуць трапіць людзі, і тое, як неабходна паводзіць сябе пры іх узнікненні. Дзеці з вялікім задавальненнем і жаданнем паглядзелі серыі мультфільма «Чароўная кніга», пазнаёміліся з яго героямі і разам абмеркавалі надзвычайныя сітуацыі, у якія яны траплялі.

У канцы мерапрыемстваў ніхто не застаўся без падарунка: дзеткі атрымалі размалёўкі. Таксама работнікі Шаркаўшчынскага райаддзела па надзвычайным сітуацыям пагутарылі з калектывам сада пра захаванне нормаў і правілаў пожаробезапасных паводзін, распавялі пра першасные сродкі пажаратушэння і правілах карыстання вогнетушыцелем.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть