- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Шуміліна. Сустрэча з жыхарамі з акцэнтам на бяспеку
У будынку Каўлякоўскага сельвыканкама прайшла сустрэча намесніка начальніка Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Герасіменкі Віктара Міхайлавіча з жыхарамі аграгарадка Крывое Сяло.
У сваім выступленні Віктар Міхайлавіч спыніўся на пытаннях папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей, давёў аператыўную абстаноўку з пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі краіны, вобласці і раёна, прывёў найбольш яркія прыклады пажараў і гібелі людзей ад іх. Падрабязна расказаў правілы эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, як не дапусціць пажаранебяспечных сітуацый пры прапальванні печак. Належнае ўвага была нададзена праблеме курэння грамадзян у нецвярозым стане.
В. М. Герасіменка акцэнтаваў увагу прысутных на недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду, асаблівую ўвагу звярнуў на праблему дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі.
Намеснік начальніка РАНС растлумачыў патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, расказаў, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый, як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці ўстаноўкі ў домаўладаннях грамадзян аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрыманню іх у працаздольным стане. Акрамя гэтага, быў прадэманстраваны мабільны дадатак “МНС Беларусі: Дапамога побач” і яго асноўныя магчымасці. Бацькам яшчэ раз нагадалі пра небяспеку, якая можа напаткаць іх дзяцей зімой, і пра небяспеку прагулкі па лёдзе. У працэсе мерапрыемства былі прадэманстраваны фільмы прафілактычнай накіраванасці.
Напрыканцы сустрэчы прадстаўнік МНС адказаў на пытанні прысутных.