image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Витебский район. Сельскі сход ў Суражы

629

Начальнік Віцебскага раеннага адзела па надзвычайных сiтуацыях Вiталiй Барысавiч Чайкiн сустрэўся з жыхарамі Суражскага сельсавета Віцебскага раёна.

У перадсвяточны снежны дзень жыхары пасёлка Сураж, а таксама бліжэйшых насяленых пунктаў спяшаліся ў Суражскi сельсавет на сельскіх сход па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Начальнік адзела пачаў свой выступ з сумнай статыстыкі гібелі людзей на пажарах у бягучым годзе. Бо на сённяшні дзень ахвярамі вогненнай стыхіі сталі 15 жыхароў краіны. Ён заклікаў усіх прысутных быць неабыякавымі да сваёй бяспекі, а таксама да бяспекі блізкіх. Бо часам менавіта адзін момант вырашае многае: выпаўшы з печы вугольчык, нявыключанае з сеткі зарадная прылада, пакінутае на хвіліну дзіця…

І для таго, каб жыццё кожнага было без надзвычайных сітуацый, Вiталiй Барысавiч нагадаў аб неабходнасці захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў і прыбораў ацяплення. Усе свае словы агняборац падмацоўваў прыкладамі з жыцця.

Вяскоўцы ўважліва слухалі выратавальніка, падтрымлівалі з ім гутарку, а нехта ў яго прыкладах халатнасці бачыў і сябе…

Распавёў работнік МНС і аб эфектыўным прыборы выяўлення пажару – аўтаномным пажарным апавяшчальніке, і аб першасных сродках пажаратушэння – вогнетушыцелях, якімі, дарэчы, парэкамендаваў абсталяваць свае домаўладання.

Прысутным таксама быў прадэманстраваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач» і яго магчымасці як «кішэннага» даведніка па бяспецы.

Падводзячы вынікі выступлення Вiталiй Чайкiн павіншаваў усіх з надыходзячымі Калядамі яшчэ раз нагадаў, што бяспека кожнага, у першую чаргу, залежыць ад яго самога!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть