image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Сустрэнем Новы год не толькі весела, але і бяспечна!

154

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» работнікі Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамі Бягомльскай сярэдняй школы і Тумiлавiцкай дзіцячы сад-базавай школы.

Выратавальнікі правялі пазнавальныя заняткі з хлопцамі на тэму: «Правілы бяспекі падчас навагодніх святаў». Удзельнікам акцыі распавялі, што ў святочныя дні павялічваецца колькасць пажараў і траўмаў ад таго, што людзi парушаюць правілы бяспекі: запальваюць бенгальскія агні, выбухаюць петарды і хлапушкі, запускаюць феерверкі. З дапамогай вясёлых вершаў выхаванцы ўспомнілі нумары экстраных службаў. Таксама хлопцы паўтарылі правілы пажарнай бяспекі пры ўсталёўцы навагодняй елкі і ўбачылі, што можа адбыцца, калі ўпрыгожыць навагоднюю прыгажуню няспраўнай гірляндай.

Выхаванцы школ з радасцю прымалі ўдзел у навагодніх конкурсах і гульнях – разгадвалі цікавыя загадкі, адказвалі на пытанні па бяспецы жыццядзейнасці, збіралі мазаікі, разгадвалі зашыфраваныя словы і бяспечна ўпрыгожвалі навагоднюю ёлку. Таксама ў ходзе мерапрыемстваў навучэнцам дэманстравалі прафілактычныя фільмы. Усе ўдзельнікі конкурсаў атрымалі прызы, наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама вясёлы настрой. І ў рэшце мерапрыемстваў, прадстаўнік МНС пажадаў дзецям шчаслівага, а галоўнае, бяспечнага Новага года!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть