image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бешанковічы. Завяршальныя акорды акцыі

485

Фінальнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё» прайшло сёння ў краме «Культтавары» Бешанковіцкага раённага спажывецкага таварыства.

Ратавальнікі разам з актывістамі беларускай моладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных прапаноўвалі пакупнікам памяняць цыгарэту на смачны прыз-цукерку, а тых, хто не мае звычкі пусціць дым, запрашалі паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах. Кожны жадаючы мог пакінуць пасланне курцам на макеце цыгарэты, "забіць на цыгарэту", і многае іншае. Многія пыталі шчасця ў віктарыне, дзе за правільныя адказы на пытанне ўдзельнікі атрымлівалі памятныя прызы і падарункі.

Усім удзельнікам выратавальнікі распавядалі пра тое, што пажар можа адбыцца ў доме любога чалавека і не варта думаць, што са мной такога не адбудзецца. Будзем спадзявацца, што правядзенне падобных мерапрыемстваў не пройдзе дарма і прынясе сваю карысць, нават калі да гэтай праблемы прыслухаецца ўсяго некалькі чалавек.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть