image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. Сустрэча ў рамках акцыі

483

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» начальнік Лепельскага раённага аддзела па НС Лавец Валянцін Эдуардавіч пагутарыў на тэму бяспекі з працоўным калектывам прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Лепельскаму раёну.

У сваім выступе Валянцін Эдуардавіч давёў аператыўную абстаноўку ў рэспубліцы, вобласці, а таксама ў раёне, агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Акрамя таго, былі абмеркаваны праблемы ўзнікнення пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, бо больш за 90% загінулых на пажары знаходзіліся ў нецвярозым стане і палілі ў ложку.

Таксама былі абмеркаваны тэмы пажараў у жыллёвым фондзе па прычыне неналежнага ўтрымання пячнога і газавага ацяплення і электраабсталявання. Закрануты пытанні неабходнасці абсталявання уласных жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавящальнікамі.

Прадстаўнік МНС асобна спыніўся на пытанні дзіцячай гібелі і траўматызме, прывёў трагічныя прыклады на пажарах у рэспубліцы ў бягучым годзе. Валянцін Эдуардавіч пазначыў, што большасць няшчасных выпадкаў адбываецца з-за бестурботнасці дарослых і неналежнага выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў.

У завяршэнні размовы начальнік аддзела адказаў на ўсе пытанні, уручыў прысутным тэматычныя памяткі і прадэманстраваў навучальны відэафільм.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть