image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вiцебскi раён. Напомнiлi пра небяспеку

613

На тэрыторыі Віцебскага раёна праводзіцца мэтанакіраваная работа па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18, у якой прымаюць удзел усе суб'екты прафілактыкі.

На чарговым пасяджэнні Віцебскага раённага Савета каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18, у якім прыняў удзел намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Тамара Аляхновіч, было разгледжана 5 сем'яў, дзе бацькі не выконваюць належным чынам абавязкі па выхаванні сваіх дзяцей, у іх ліку – 2, якія дапускаюць пражыванне сваіх дзяцей у небяспечных умовах па інфармацыі Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У ходзе пасяджэння першы намеснік начальніка Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Лавейкін пералічыў крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча, выяўленыя ў домаўладаннях разгляданых грамадзян, нагадаў прысутным асноўныя меры пажарнай бяспекі ў побыце, заклікаў усіх да ўзаемадзеяння па рашэнні існуючай сацыяльнай праблемы.

Па выніках пасяджэння дзеці з 2-х сем'яў, дзе не выконваліся супрацьпажарныя патрабаванні, былі прызнаны знаходзячыміся  ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Дадаткова было прынята рашэнне далейшага міжведамаснага ўзаемадзеяння па пытаннях ранняга выяўлення, прафілактыкі сямейнага недабрабыту, недапушчэння гібелі і траўматызму дзяцей ад знешніх фактараў, у тым ліку і ў выніку пажараў.

Пасля пасяджэння праца працягнулася на тэрыторыі Заронаўскага сельсавета ў домаўладаннях шматдзетных сем'яў, куды выехала мабільная група райвыканкама.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть