- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Полацк: Старт акцыі «За бяспеку разам!»
Полацкія выратавальнікі ў рамках акцыі «За бяспеку разам» праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей у жылым фондзе.
Пляцоўкай для старту мерапрыемстваў стала Полацкая цэнтральная паліклініка, у акцыі прынялі ўдзел работнікі і наведвальнікі медыцынскай установы.
Для ўдзельнікаў акцыі ратавальнікі падрыхтавалі тэматычную пляцоўку. На працягу ўсяго мерапрыемства ратавальнікі распавядалі, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, пра тое, як справіцца з пажарам, самастойна ужыўшы падручныя сродкі пажаратушэння, растлумачылі прынцып дзеяння і неабходнасць набыцця аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прадэманстравалі магчымасці і функцыі мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: Дапамога побач».
Таксама арганізатары акцыі падрыхтавалі для наведвальнікаў і лекараў заданні, адным з якіх было вызначэнне небяспечных месцаў у кватэры і вызначэнне месца ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а яшчэ ратавальнікі задавалі пытанні пра бяспеку.
Самыя нераўнадушныя і актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі ад выратавальнікаў у выглядзе буклетаў пра бяспеку, што ніколі не дасць забыць гэтыя галоўныя правілы.