- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Гарадок. Тактыка-спецыяльныя вучэнні на аб'екце жыццезабеспячэння
Сёння на аб'екце жыццезабеспячэння, цэнтральнай кацельні горада Гарадка, праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні, у якіх прыняла ўдзел пажарная аварыйна-выратавальная часць №1 Гарадоцкага раённага аддзела па НС.
Перад пачаткам вучэнняў у рамках акцыі «За бяспеку разам» намеснік начальніка Гарадоцкага РАНС Сураўнёў Юрый Пятровіч правёў заняткі з персаналам аб'екта па дзеяннях у розных сітуацыях, выступіў перад работнікамі аб'екта, дзе агучыў пытанне неасцярожнага абыходжання з агнём.
З мэтай недапушчэння гібелі і траўматызму дзяцей на пажарах Юрый Пятровіч нагадаў усім работнікам пра недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.
Паводле задумы вучэнняў адбыўся выбух ацяпляльнага катла з наступным гарэннем унутры кацельні на плошчы 100 кв.м., дзе маюцца 2 пацярпелых з ліку абслугоўваючага персаналу. Работнікі кацельні па тэлефоне 112 паведамляе пра пажар дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання Гарадоцкага раённага аддзела па НС і прыступае да самастойнага тушэння пажару.
Ратавальнікі, якія прыбылі да месца НС, стварылі баявыя ўчасткі, правялі выратаванне і эвакуацыю пацярпелых, арганізавалі тушэнне пажару і абарону сумежных памяшканняў.
У ходзе правядзення вучэнняў умоўны пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны. З пастаўленай задачай адміністрацыя аб'екта, работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, службы ўзаемадзеяння справіліся паспяхова.
Мэтай правядзення тактыка-спецыяльных вучэнняў з'яўляецца навучанне асабістага складу тактыцы тушэння пажараў, адпрацоўка пытанняў узаемадзеяння пры тушэнні пажараў з іншымі службамі раёна і навучанне абслугоўваючага персаналу дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.