image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. Бацькам пра бяспеку

529

Прадстаўнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у правядзенні агульнашкольных бацькоўскіх сходаў ва ўстановах адукацыі Лепельскага раёна.


У сваіх выступах работнікі МНС азнаёмілі прысутных з асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў і да якіх сур'ёзных наступстваў яны могуць прывесці. Ратавальнікі падрабязна спыніліся на правілах бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, газавага і электраабсталявання, а таксама недапушчэнні курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. Прывёўшы прыклады станоўчай спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прысутным было рэкамендавана набыць дадзеную прыладу і ўсталяваць яго ў кожны жылы пакой для своечасовага выяўлення пажару.
Таксама ў выступах асабліва востра абмяркоўвалася пытанне папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Работнікі МНС заклікалі бацькоў ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду, кантраляваць іх прагулкі, быць прыкладам для пераймання і пастаянна нагадваць аб правілах бяспечных паводзін дома і на вуліцы.
У завяршэнні сустрэч прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.


 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть