image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ушачы. Самы бяспечны прыпынак

561

Жыхары Кубліч цяпер выдатна будуць ведаць, што пры пажары трэба набіраць 101 ці 112, кідаць у лесе запалкі нельга, курыць і разводзіць вогнішчы небяспечна. Аб гэтым кублічанам нагадвае... аўтобусны прыпынак у цэнтры аграгарадка, які нядаўна прыкметна абнавіўся і прыцягвае ўвагу ўсіх, хто праходзіць, праязджае міма ці чакае грамадскі транспарт.

Выратавальнікі пастаянна шукаюць новыя рашэнні і спосабы данесці да грамадзян важнасць выканання правіл бяспекі, прычым, імкнуцца зрабіць гэта ў даступнай форме. У многіх раёнах краіны ўжо з’явіліся тэматычныя прыпынкі бяспекі, а ў рамках адзінага дня бяспекі “абзавяліся” такімі і на Ушаччыне. Сумесны прафілактычны праект рэалізавалі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і Кубліцкі сельсавет, які пытанні бяспекі не адкладае на другі план. “Вырашылі зрабіць гэтае грамадскае месца інфарматыўным, засяродзіць увагу вяскоўцаў на важным, – зазначае старшыня Кубліцкага сельвыканкама Марыя Васільеўна Ярмош. – Малюнак падбіралі яркі і запамінальны!”

Над яго афармленнем больш тыдня працаваў ураджэнец Слабодкі, малады мастак Іван Вацьковіч. Сваю лепту ў падрыхтоўку да справы прыпынка ўнесла і дарожная служба, якая таксама выдзеліла і фарбы. Таму яркі малюнак нагадвае не толькі аб пажарнай, а і дарожнай бяспецы.

Гэта будзе не адзіны “бяспечны прыпынак” на тэрыторыі сельсавета, хутка такія ж з’явяцца яшчэ ў некалькiх вёсках района, якія нагадаюць аб правілах пажарнай і электрабяспекі.

Зрэшты, прыкметна пераўвасобіўся нядаўна і аўтобусны прыпынак у Двор Пліна. Для яго быў абраны даволі распаўсюджаны малюнак з лозунгамі “Не курыце ў ложку!”, “Не выпрабоўвайце лёс!” і недарэмна, бо каля 90 працэнтаў загінуўшых на пажарах людзей дазволілі сабе курыць у ложку. Над гэтым аб’ектам “чараваў” дырэктар Дома рамёстваў Міхаіл Аляксандравіч Багдановіч.

“Дарога ў напрамку мемарыяльнага комплексу “Прарыў” з’яўляецца дастаткова ажыўленай – штодня па ёй перамяшчаецца мноства людзей і машын, а таму мяркуем зрабіць яе “бяспечнай”, тэматычна аформіўшы яшчэ некалькі аўтобусных прыпынкаў”, – адзначае начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Яўгенавіч Аваднёў.

“Эфектна і запамінальна!” – такі і падобныя водгукі ўжо давялося пачуць ад тых, хто пабачыў размалёваныя прыпынкі на свае вочы. Будзем спадзявацца, што гэты спосаб прафілактыкі будзе не толькі эфектным, але і эфектыўным!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть