image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Выратавальнікі ў гасцях у школьнікаў і дашкалят

682

У Докшыцкім раёне ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з навучэнцамі дзіцячага лагера Бягомльскай сярэдняй школы.

Яны расказалi дзецям аб правілах бяспечных паводзін у летні перыяд, на вадаёмах і ў лесе. Прадэманстравалi як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, калі ўзнікне надзвычайная сітуацыя. Таксама хлопчыкi i дзяўчынкi даведаліся аб прынцыпе дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, аб добрым памочніку для кожнага чалавека – мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Таксама мерапрыемствамі у рамках дадзенай акцыі сталі сустрэчы з малечай з Замасточскага і Таргуноўскага дзіцячых садоў. Разам з работнікам службы выратавання дзецi паглядзелі цікавыя павучальныя мультфільмы, прынялі ўдзел у розных конкурсах, вучыліся правільна выклікаць пажарных, а таксама рашалі сітуацыйныя задачы. Усе атрымалі буклеты і кніжкі на супрацьпажарную тэматыку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть