image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Расоны. Аб бяспецы дашкольнікам

857

Работнікі Расонскага падраздзялення МНС пабывалі ў гасцях у выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сяляўшчынская дзіцячы сад-базавая школа».

Пачалася размова з таго, чым на думку рабят займаюцца работнікі МНС. Дзеці наперабой распавядалі, што ведаюць пра ратавальнікаў і ў якіх сітуацыях яны прыходзяць на дапамогу. Далей работнікі МНС распавялі з-за чаго можа ўзнікнуць пажар, абмеркавалі небяспечныя сітуацыі дома. Дашкольнікі называлі з якімі прадметамі ім ні ў якім разе нельга гуляць і якімі карыстацца толькі пад наглядам бацькоў. Спадабалася малышам называць нумары экстраных службаў, а таксама адгадваць загадкі на пажаранебяспечную тэматыку. Згулялі ў гульню "Веру - не веру". Ну і, вядома ж, ніхто не застаўся без падарункаў. Дзеці атрымалі не толькі прызы ад ратавальнікаў, але і шмат новых ведаў па бяспецы жыццядзейнасці.

У сваю чаргу з рабочым персаналам дзіцячага сада ратавальнікі абмеркавалі дзеянні пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, правілы прымянення першасных сродкаў пажаратушэння і распавялі пра выпадкі выратавання чалавечых жыццяў аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, парэкамендаваўшы ўсталяваць яго ў сваіх домаўладаннях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть