image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Галоўная мэта - бяспечныя вакацыі!

1523

У рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з навучэнцамі дзіцячых лагераў з Бягомльскай сярэдняй школы і Барсукоўскайй базавай школы. Выратавальнікі правялі прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай «Правілы бяспечных паводзін у летні перыяд».

З дапамогай прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемстваў паўтарылi правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, у лесе, а таксама ў час навальніцы. Каб замацаваць атрыманыя веды выхаванцы дзіцячых лагераў паглядзелі навучальныя фільмы.

Супрацоўнікі МНС расказалі дзецям, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, калі ўзнікне надзвычайная сітуацыя. Таксама хлопчыкi i дзяўчынкi даведаліся аб прынцыпе дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, аб добрым памочніка для чалавека - мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Атрымаўшы веды, удзельнікі мерапрыемстваў прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях. Спачатку работнікі МНС правялі сярод дзяцей гульню «Дзе логіка?». Затым усе прысутныя дружна разгадвалі загадкі, вырашалі сітуацыйныя задачы, прымалі ўдзел у гульнях, а таксама адпрацоўвалі выклік выратавальнікаў пры розных надзвычайных сітуацыях.

У канцы мерапрыемстваў усе ўдзельнікі атрымалі пазнавальную літаратуру, а таксама былі запрошаны на экскурсію ў пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 г. Докшыцы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть