image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

За што “ДАІ на вадзе” можа пакараць рыбакоў?

206

Напрыканцы мінулага тыдня на самым любімым у рыбакоў возеры – Будавесць, што ў Башнях, – высадзіўся дэсант у асобе начальніка Віцебскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах (ДІМС) Уладзіміра Грабёнкіна, намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Івана Маскалькова, які з’яўляецца пазаштатным работнікам інспекцыі, і прадстаўніка СМІ.

У рыбакоў распачаўся сезон рыбалкі, яны цяпер на азёрах, можна сказаць, прапісаліся як на беразе проста з вудачкамі, так і на лодках, ці, як іх называюць, маламерных суднах. І тут ні ў якім разе нельга забываць пра асабістую бяспеку. Па законе любая лодка з маторам, цеплаход, гідрацыкл ці яхта належаць рэгістрацыі і тэхагляду. Акрамя суднавага білета ў кожнага ўладальніка павінна быць пасведчанне суднавадзіцеля, калі ў рухавіку яго плаўсродка больш за 5 конскіх сіл. А наогул маламернымі суднамі лічацца судны з максімальнай даўжынёй 20 метраў, на борце якога можа знаходзіцца не больш за 12 чалавек.

Па сутнасці ДІМС – гэта ДАІ на вадзе. Інспектар правярае наяўнасць і медыцынскай аптэчкі, і рэмкамплекта, і нумарных знакаў, і самае галоўнае – сродкаў ратавання, у прыватнасці, ратавальнай камізэлькі, якую, дарэчы, часцей за ўсё забываюць рыбакі апрануць.

Гэта быў звычайны працоўны дзень, таму на акваторыі Будавесці ажыятажу не назіралася і было нешматлюдна. У шэсць раніцы на воднай гладзі можна было налічыць крыху больш за 5 лодак. Па рэгістрацыі і тэхаглядзе ў інспектараў ДІМС прэтэнзій не ўзнікла. Уладзімір Вітальевіч зазначыў пры гэтым, што ў Шумілінскім раёне (а ён курыруе і кантралюе таксама Гарадоцкі, Лёзненскі і Віцебскі раёны) пераважная большасць уладальнікаў маламерных суднаў законапаслухмяная. Судны праходзяць рэгістрацыю і тэхагляд у тэрмін, рамантуюцца, абсталююцца. Сёлета, напрыклад, тры чалавекі пайшлі навучанне на права ваджэння маторнымі лодкамі.

Тым не менш, адзін парушальнік трапіў, як кажуць, на вуду “ДАІ на вадзе”. Мужчына, між іншым, заядлы рыбак, атрымаў папярэджанне – з-за таго, што пакінуў ратавальную камізэльку на беразе ў асабістым аўтамабілі. А наогул за парушэнне Правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі маламерных суднаў прадугледжана папярэджанне ці штраф да 3-х базавых велічынь.

З усімі рыбакамі-лодачнікамі была праведзена прафілактычная растлумачальная работа. "Больш сумленнымі сталі, не дарэмна мы рэйды ладзім," – зазначыў напаследак пазаштатны інспектар Іван Маскалькоў.

Па словах У. В. Грабёнкіна, маніторынг вядзецца на ўсіх буйных азёрах, папулярных месцах актыўнага адпачынку і лоўлі рыбы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть