image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Бяспечны» дождж у аздараўленчых лагерах!

498

На Лепельшчыне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню». Сённяшнімі яе ўдзельнікамі сталі вучні прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля» і «Гімназія ім. І. М. Ерашова г. Лепеля».

Дзеткі ўспрынялі прыезд выратавальнікаў на ўра. А як інакш - бо ў кожнага была магчымасць адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам. Яны і баявую вопратку прымяралі, і пры дапамозе апарата на сціснутым паветры дыхалі, і за рулём пажарнага аўтамабіля сядзелі, ну і, вядома ж, пад «бяспечны» дождж патрапілі!

А каб яшчэ раз нагадаць дзецям асноўныя моманты бяспекі ў перыяд летніх канікул ратавальнікі падзяліліся ведамі і карыснай інфармацыяй з рабятамі аб тым, як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, на вадаёмах, куды паведамляць аб надзвычайным здарэнні, і што рабіць, каб такіх сітуацый было як мага менш. Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў розных гульнях, актыўна ўступалі ў дыялог і дзяліліся з ратавальнікамі сваімі ведамі па АБЖ, назапашанымі за навучальны год. У гэты дзень дзеткі атрымалі станоўчы зарад эмоцый і папоўнілі свой багаж ведаў новай і карыснай інфармацыяй.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть