- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Выратавальнікі ў гасцях у школьнікаў і дашкалят
У Докшыцкім раёне ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з навучэнцамі дзіцячага лагера Параф’янаўскай сярэдняй школы.
Яны расказалi дзецям аб правілах бяспечных паводзін у летні перыяд, на вадаёмах і ў лесе. Прадэманстравалi як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, калі ўзнікне надзвычайная сітуацыя. Таксама хлопчыкi i дзяўчынкi даведаліся аб прынцыпе дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, аб добрым памочніку для кожнага чалавека – мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».
Яшчэ адным мерапрыемствам у рамках дадзенай акцыі стала сустрэча з малечай з Параф’янаўскага яслі-сада №1. Разам з работнікам службы выратавання дзецi паглядзелі цікавыя павучальныя мультфільмы, прынялі ўдзел у розных конкурсах, вучыліся правільна выклікаць пажарных, а таксама рашалі сітуацыйныя задачы. Усе атрымалі буклеты і кніжкі на супрацьпажарную тэматыку.