image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркоўшчына. Акцыя працягваецца

787

У рамках другога этапу акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выступілі на бацькоўскіх сходах у установах адукацыi «Яслі-сад №5 г.п.Шаркаўшчына», «Яслі-сад №4 г.п. Шаркаўшчына» і "Яслі-сад №1 г.п. Шаркаўшчына» на тэму: «Папярэджанне дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей».

Ратавальнікі паклікалі бацькоў быць больш пільнымі і максімальна ўважлівымі да сваіх дзяцей, ні ў якім разе не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей, а яшчэ з самага ранняга ўзросту навучаць правілам бяспечных паводзін, дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі і быць годным прыкладам у выкананні мер бяспекі ў паўсядзённым жыцці.

Штогод вялікая колькасць дзяцей становяцца ахвярамі надзвычайных сітуацыі з прычыны свайго няведання і легкадумнасці, а часцей за ўсё, па недаглядзе бацькоў. Дарослыя, пакідаючы дзяцей без нагляду на некалькі хвілін, проста не задумваюцца аб тым, што можа адбыцца бяда. А за гэтыя кароткія хвіліны здараюцца непапраўныя трагедыі.

Акрамя гэтага ў ходзе сустрэч бацькам быў прадэманстраваны відэафільм «Недзіцячыя гульні», а таксама прадстаўлена прэзентацыя кампаніі «Правядзі час з карысцю!».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть