- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Орша. Бяспека дзяцей - у руках дарослых!
Напярэдадні канікул і актыўнага летняга адпачынку ратавальнікі праводзяць маштабную прафілактычную работу, прымаючы ўдзел у бацькоўскіх сходах устаноў адукацыі Аршанскага раёна.
Задача спецыялістаў, школы, бацькоў - сфарміраваць у падрастаючага пакалення навыкі бяспечных паводзінаў, якія дапамогуць пазбегнуць бяды. Таму асноўнай тэмай бацькоўскіх сходаў з’яўляецца прафілактыка дзіцячай гібелі і траўматызму. Супрацоўнікі МНС расказваюць аб пажарах у раёне і вобласці, нагадваюць правілы паводзінаў у надзвычайных сітуацыях, узнаўляюць у памяці прысутных алгарытм выкліку пажарнай аварыйна-ратавальнай службы. Таксама знаёмяць дарослых з мэтамі пажарна-прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, бо бяспека дзяцей - у руках дарослых.
У ходзе сустрэч работнікі Аршанскага аддзела па надзвычайных сітуацыях паказваюць прысутным відэафільмы, а таксама знаёмяць з часопісам “Юны ратавальнік”.