image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мiёры. Веды аб бяспечных паводзінах – і дзецям, і іх бацькам

1688

У маі традыцыйна ў школах і дзіцячых садках Міёрскага раёна праходзяць бацькоўскія сходы. Выратавальнікі з раённага адзела па надзвычайных сітуацыях не згубілі магчымасць сустрэцца з бацькамі і нагадаць ім аб тым, як неабходна дзейнічаць у небяспечнай сітуацыі самім, а таксама навучаць правілам бяспекі сваіх дзяцей. Тым больш, што наперадзе самая чакаемая пара года – доўгія летнія канікулы. Прыкметна, што ў гэты ж час работнікі Мністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэспубліканскую акцыю “Не пакідайце дзяцей адных”, што накірована, у першую чаргу, на бацькоў.

Для дзяцей – канікулы, а для бацькоў – дадатковая забота. Трэба прадумаць, з кім пакінуць дзетак, пакуль дарослыя будуць знаходзіцца на працы. Адных жа не пакінеш. Паколькі ў школьнікаў яшчэ не хапае жыццёвага вопыта, каб зрэагнаваць на небяспечную сітуацыю і пазбегнуць яе самастойна.

А ў Павяцкай школе адміністрацыя падышла да бацькоўскага схода арыгінальна: аб’яднала ў адно два мерапрыемства: бацькоўскі сход і Міжнародны Дзень сям’і. Пасля агульнага схода, на якім прысутнічалі і бацькі, і дзеці, адбыўся канцэрт, які быў падгатоўлены загаддзя. Такім чынам установа адукацыі нагадала, што сям’я – найгалоўнейшая частка нашага грамадства, а ў жыцці дзяцей – проста жыццёва неабходная.

Выратавальнікі таксама нагадалі, што карыстацца “небяспечнымі” прадметамі, якія ёсць ў кожнай хаце: запалкі, вострыя прадметы – дзеці павінны толькі пад наглядам дорослых.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть