image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Наваполацк. Напамін аб бяспекі заўсёды дарэчы»

751

У горадзе Наваполацку вядзецца актыўная прафілактычная праца па навучанні насельніцтва асновам бяспекі жыццядзейнасці. Начальнік Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях наведаў з выступам працоўны калектыў дзіцячага садка №12.

Дзмітрый Уладзіміравіч напачатку сустрэчы азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай у Віцебскай вобласці, у рэгіёне і па краіне ў цэлым. Канкрэтныя надзвычайныя сітуацыі з падрабязным каментаром ад ратавальніка, як падстава задумацца аб уласнай бяспецы, бяспецы родных і блізкіх людзей.

Асаблівая ўвага была ўдзелена мерам пажарнай бяспекі ў побыце. Кіраўнік гарадскога падраздзялення МНС папярэдзіў аб небяспецы выкарыстання няспраўных бытавых электрапрыбораў, электрычных сетак, неасцярожнага абыходжання з агнём.

Асобна спыніўся на тэме выпальвання сухой расліннасці, бо ўсталявалася цёплае надвор'е і адсутнасць ападкаў у сукупнасці з парушэннем людзей правілаў бяспекі прыводзіць да таго, што ад выпальвання сухой расліннасці пакутуе не толькі навакольнае прырода, а людзі застаюцца без прытулку.

Што такое аўтаномны пажарны апавяшчальнік ведаюць многія, але ўсталяваны ён далёка не ў кожнай кватэры. І ў гэтым кірунку трэба будзе яшчэ шмат зрабіць, у першую чаргу, інфармуючы аб станоўчых прыкладах спрацоўкі гэтага важнага для кожнай сям'і прыбора. У пацверджанне важнасці ўстаноўкі дадзенага прыбора, ратавальнікі прыводзяць прыклады спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка з пачатку года, дзякуючы якім былі выратаваны чалавечыя жыцці.

Бяспека на працоўным месцы-неад'емная частка працоўнага працэсу. Выкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі рэжымнага характару на аб'екце-аснова бяспекі. Асобная ўвага была ўдзелена першасным сродкам пажаратушэння-вогнетушыцелям.

У завяршэнні сустрэчы ратавальнік правёў прэзентацыю мабільнага дадатку " МНС Беларусі: Дапамога побач", які можа дапамагчы знайсці выхад з многіх існуючых надзвычайных сітуацый.

Як паказала практыка вырашыць самыя складаныя задачы ў справе папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый можна толькі разам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть