image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Талачын. Юныя, смелыя, адважныя

156

20 красавіка на базе сярэдняй школы №2 горада Талачына прайшоў чарговы раённы злёт клубаў юных ратавальнікаў-пажарных.

У раённым злёце прынялі ўдзел прадстаўнікі 4 ўстаноў адукацыі: сярэдняя школа №2, сярэдняя школа №3, Коханаўская сярэдняя школа, Славенскага сярэдняя школа. У праграму правядзення раённага злёту ўвайшлі 5 самых складаных выпрабаванняў, да якіх хлопцы рыхтаваліся на працягу месяца.

Першым выпрабаваннем для дзяцей стаў конкурс «Смотр строю». Тут юнакам трэба было прадэманстраваць свае ўменні ў хаджэнні страявым крокам, выкананні камандаў камандзіра атрада, выкананні страявой песні і крычалкі. На думку журы, лепшай стала каманда Каханоўскай школы. Далей выпрабаванні працягнуліся на спартыўнай пляцоўцы, дзе яны прынялі ўдзел у «Пажарным кроссфіте». На першым этапе ўдзельніку неабходна было закінуць канец Аляксандрава у кола, пасля гэтага з другім удзельнікам неабходна было перанесці пажарныя рукавы любым зручным спосабам да трэцяга ўдзельніка. Прыняўшы эстафету, удзельнікам мелася пракласці рукаўных лінію і на заключным этапе эвакуіраваць пацярпелага на насілках да лініі фінішу. У гэтым конкурсе не было роўных прадстаўнікам сярэдняй школы №2.

У гэты час 5 удзельнікаў ад кожнай каманды, дэманстравалі свае веды правіл бяспекі ў конкурсе «Знаўцы», дзе ім трэба было на працягу 20 хвілін адказаць на 20 пытанняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці і гісторыі пажарнай справы.

Далей каманды адправіліся ў актавую залу школы. Тут юныя ратавальнікі прадставілі на суд журы свае сацыяльныя відэаролікі і тэатралізаваныя прадстаўленні па бяспецы жыццядзейнасці.

Але ў кожных конкурсах і спаборніцтвах ёсць пераможцы. Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў лепшай была прызнана каманда Коханаўскай сярэдняй школы, якая прадставіць Талачынскі раён на занальным этапе злёту юных ратавальнікаў-пажарных.

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть