image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вывучаем правілы бяспекі ў працоўных калектывах Віцебска

366

Выступ у працоўным калектыве – адзін з метадаў уздзеяння на людзей у пытаннях пажарнай бяспекі. У сувязі з гэтым віцебскія ратавальнікі праводзяць сустрэчы ў розных арганізацыях з максімальным ахопам работнікаў. Так, на днях прайшла сустрэча начальніка Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Панцюхова Д.В. з работнікамі УАЗ «Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі». 

Тэмай абмеркавання стаў пажаранебяспечны вяснова-летні перыяд у рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам”. Дзмітрый Васільевіч прывёў прыклады выпальвання сухой расліннасці на тэрыторыі абласнога цэнтра, распавёўшы пра адказнасць пры не выкананні патрабаванняў да правіл спальвання смецця на прыдваровай тэрыторыі. Не засталася без увагі тэма прыгатавання ежы на вуглях у мангале, удакладніўшы аб патрэбных адлегласцях і наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння.

У сваім выступе начальнік аддзела звярнуў увагу аудыторыі на тое, што дзейснай мерай папярэджання гібелі людзей ад пажараў з'яўляецца абсталяванне домаўладанняў і кватэр грамадзян аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, а таксам а правядзенне своечасовай замены элементаў сілкавання.

Асаблівую ўвагу звярнуў на недапушчальнасць пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, аказанне дапамогі людзям сталога ўзросту. Асобна разгледзіў пытанні па дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і прымянення самавыратавальніка.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть