image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. За бяспеку разам

687

Лепельскія выратавальнікі ў рамках акцыі «За бяспеку разам» праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей. За дзесяць дзён правядзення акцыі работнікамі Лепельскага раеннагя аддзела па НС сумесна з прадстаўнікамі іншых зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі наведана больш за сотню домаўладанняў грамадзян рознай катэгорыі. У ходзе наведвання домаўладанняў камісія ажыццяўляе комплексны аналіз бяспечных умоў пражывання грамадзян.

Адначасова з абследаваннямі домаўладанняў грамадзян праводзіцца актыўная праца па навучанні грамадзян пажарнай бяспекі на працоўных месцах, шляхам правядзення гутарак перад работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў Лепельскага раёна. У ходзе выступленняў да слухачоў даводзіцца інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і НС у раёне, даводзіцца інфармацыя аб неабходнасці выканання патрабаванняў, накіраваных на прывядзенне домаўладанняў грамадзян у пажарабяспечны стан, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.

З улікам умоў надвор'я, работнікі аддзела па НС акцэнтуюць увагу на прафілактыцы пажараў у прыродных экасістэмах, недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці, навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть