image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Пост бяспекі» для жыхароў Гаршчэўшчына

485

У рамках правядзення другога этапа рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!" талачынскія ратавальнікі для жыхароў аграгарадка Гаршчэўшчына арганізавалі інфармацыйна-пазнавальную пляцоўку пад назвай «Пост бяспекі».

Яркі плакат, наглядна-выяўленчая прадукцыя, «пажарныя» атрыбуты - апавяшчальнік і вогнетушыцель і, вядома, пажарны аўтамабіль - прыцягвалі ўвагу ўсіх жыхароў аграгарадку. Многія з задавальненнем адгукаліся на заклік ратавальнікаў праверыць свае веды па бяспецы, але былі і тыя, хто насцярожыўся пры відзе супрацоўнікаў у форме. Аднак абыякавым не застаўся ніхто. Жыхары упэўнена адказвалі на пытанні віктарыны, разам з ратавальнікамі ўспаміналі правілы карыстання вогнетушыцелем, тэлефоны экстраных службаў, паказвалі сваю спрыт ва ўсталёўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і вучыліся «бяспечна» правяраць яго працаздольнасць. А падрыхтаваны ратавальнікамі макет печы, нагадаў жыхарам асноўныя правілы па бяспечнай эксплуатацыі свайго «хатняга ачага», тым больш, што ацяпляльны сезон падыходзіць да канца, а, значыць, самы час прывесці печ у парадак. Таксама ратавальнікі нагадвалі жыхарам дзеянні па сігнале «Увага ўсім!» і правілы бяспекі пры выпальванні смецця.

Таксама жыхары аграгарадка даведаліся аб асноўных прычынах пажараў, ратавальнікі прыводзілі прыклады пажараў з гібеллю людзей, у тым ліку і якія адбыліся на тэрыторыі іх сельскага Савета. А некаторыя жыхары так пранікліся атмасферай бяспекі, што з задавальненнем дзяліліся з ратавальнікамі сваім вопытам бяспечнай жыццядзейнасці, прыводзілі прыклады надзвычайных сітуацый, з якімі ім давялося сутыкнуцца.

Не пакінулі без увагі ратавальнікі і падрастаючае пакаленне. Разам з ратавальнікамі дзеці знаходзілі небяспечныя сітуацыі ў доме, ўспаміналі тэлефоны экстраных службаў і правілы выкліку выратавальнікаў. Таксама дзеці змаглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі - прымерылі баявую вопратку і пасядзелі за рулём пажарнага аўтамабілю.

За актыўны ўдзел і правільныя адказы жыхарам аграгарадка ўручаліся карысныя памяткі і брашуры, якія яшчэ раз нагадаюць ім аб правілах бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть