image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шуміліна. Дні работы з насельніцтвам

692

У сераду і чацвер, 13 і 14 сакавіка, прайшлі дні работы з насельніцтвам на тэрыторыі Мішневіцкага сельскага Савета.

Дзейнасць у гэты дзень узначаліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, з якой працавалі прадстаўнікі розных службаў і ведамстваў, што маюць дачыненне да забеспячэння жыццядзейнасці вяскоўцаў. Спачатку групамі райвыканкама былі праведены сельскія сходы грамадзян у буйных населеных пунктах, на якіх конжны член групы выступіў з інфармацыяй па сваім накірунку, пасля чаго арганізавана наведванне літаральна кожнага двара ў маланаселенных пунктах.

Так работа была праведена у дванадцаці весак Мішневіцкага сельсавета.Вяскоўцы сустрэлі нас веснавым настроем: некаторыя гаспадары ўжо навялі парадак на сваіх падворках, нават адрамантавалі пасля зімы пахіленую агароджу. Іншыя толькі збіраліся гэта зрабіць, бо на большасці агародаў яшчэ гразка.

Задача не толькі ў тым, каб даведацца пра праблемы вяскоўцаў, але і праверыць стан супрацьпажарнай бяспекі, нагадаць пра неабходнасць навядзення парадку на падворках і каля іх.

Першагы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Чаплінскі пры правядзенні сельскіх сходаў і мерапрыемстваў прафілактычнага характару ў жылым фондзе ў чарговы раз нагадаў грамадзянам пра недапушчальнасць дзеянняў, здольных прывесці да ўзнікнення пажару, парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, выпальвання сухой расліннасці.

Усім домаўладальнікам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя прафілактычнай накіраванасці.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть