image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шумілінскі раён. Праца назіральных камісій накіравана на бяспечнае пражыванне грамадзян

605

У выхадныя дні выконваючы абавязкі начальніка Шумілінскага РАНС Павел Чаплінскі, старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Шумілінскага РАНС Дзмітрый Гушчын сумесна з супрацоўнікамі РАУС, работнікамі ТЦСАН, энергаінспекцыі, старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў і іншымі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі ў складзе назіральных камісій правялі прафілактычную работу з насельніцтвам у вёсках Полцева, Дубраўскія і Лескавічы Светласельскага сельскага Савета, а таксама аграгарадок Крывое Сяло Каўлякоўскага сельскага Савета. Назіральнымі камісіямі былі наведаны домаўладанні сямей, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, адзінокія інваліды і пенсіянеры, а таксама грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Падчас наведвання домаўладанняў удзельнікі камісій у чарговы раз нагадалі бацькам пра недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду і важнасць навучання іх навыкам бяспечных паводзін дома і на вуліцы. Грамадзянам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі - паведамілі пра небяспеку курэння ў ложку, наступствы парушэнняў правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраправодкі. Што з гэтага можа атрымацца прадэманстравалі на прыкладах гібелі людзей на пажарах.

Не засталося без увагі пытанне неабходнасці абсталявання жылых пакояў домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Каб падцвердзіць значнасць гэтага прыбора члены камісіі прывялі прыклады выратавання апавяшальнікам людзей.

У канцы гутарак усім домаўладальнікам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя, а таксама рэкамендацыі па прывядзенню домаўладанняў у пажарабяспечны стан.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть