image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Штодзённая праца выратавальнікаў па прафілактыцы ў Расонскім раёне

1132

У Расонскім раёне выратавальнікі праводзяць штодзённыя прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на стабілізацыю неспрыяльнай аператыўнай абстаноўкі на сяле. Так, для жыхароў в. Бірузова і гарадского пасёлку выратавальнікі арганізавалі працу інфармацыйна-растлумачальнай пляцоўкі пад назвай «Пост бяспекі» у мясцовых харчовых крамах.

Выратавальнікі імкнуліся прыцягнуць увагу наведвальнікаў да праблемаў росту пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, няправільнай эксплуатацыі электрапрыбораў і пячнога ацяплення, прыводзілі прыклады няшчасных выпадкаў у раёне. Для нагляднасці выратавальнікі размясцілі карту раёна, на якой кожны мог убачыць, у якіх населеных пунктах адбыліся надзвычайныя сітуацыі ў 2018 годзе, і ацаніць для сябе, ў якім сельскім савеце склалася самая неспрыяльная абстаноўка. Работнікі МНС дэманстравалі, як карыстацца вогнетушыцелем, расказвалі пра карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, яго прызначэнне і прынцып дзеяння.За ўдзел у віктарынах і правільныя адказы сяльчанам уручаліся карысныя памяткі, якія яшчэ раз нагадаюць ім пра правілы бяспекі.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть