image description
 

Установа Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь

LLB-1-092


      Удасканаленне трансгранічнага супрацоўніцтва ў галіне прадухілення паводак, барацьбы з паводкамі і зніжэнне забруджвання навакольнага асяроддзя


Праект «Удасканаленне трансгранічнага супрацоўніцтва ў галіне прадухілення паводак, барацьбы з паводкамі і памяншэння забруджвання навакольнага асяроддзя» (далей, праект) фінансуецца ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 г.г. Праект зарэгістраваны ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь 23 лістапада 2018 года.

Тэрмін рэалізацыі Праекта: з 2019 па 2021 год.

Партнёрамі дадзенага Праекту з'яўляюцца Дзяржаўная пажарна-выратавальная служба Латвіі (LB), Пажарна-выратавальнае ўпраўленне міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Літва (В2) і Установа Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (В3).


Агульны бюджэт Праекту складае 1 663 134 22 Еўра (3 851 818, 85 BYN), з іх ўклад Еўрапейскага Саюза - 1 496 820, 79 Еўра (3 466 636.95 BYN), ўклад партнёраў - 166 313 43 Еўра (385 181.9 BYN ).


Мэта Праекта: павышэнне экалагічнай бяспекі ў рэгіёне, паколькі паляпшэнне навыкаў і магчымасцяў для барацьбы з такімі стыхійнымі бедствамі таксама дапаможа паменшыць забруджванне і агульны экалагічны ўрон, які выклікаецца паводкамі.

У ходзе рэалізацыі Праекта прадугледжаны:

· Распрацоўка і выпуск брашуры для выратавальных службаў па прадухіленні паводак, барацьбы з паводкамі і забруджвання навакольнага асяроддзя;

· Падрыхтоўка і правядзенне сумесных трансгранічных вучэнняў у рамках рэалізацыі Праекта;

· Правядзенне семінараў і абменных візітаў для прадстаўнікоў аварыйна-выратавальных службаў партнёраў;

· Правядзенне Дзён бяспекі ў школах, арганізацыях па прадухіленні паводак, барацьбы з паводкамі і забруджвання навакольнага асяроддзя;

· Набыццё выратавальнага абсталявання і тэхнікі.

Праект павінен аказаць станоўчы эфект на навакольнае асяроддзе. З дапамогай набыцця абсталявання і правядзення навучання персаналу, службы аварыйнага рэагавання змогуць прагназаваць і лепш кіраваць стыхійнымі бедствамі і, як следства, скарачаць забруджванне ў выніку паводкі. Здольнасць адэкватна рэагаваць на такія праблемы палепшыць экалагічную бяспеку ў рэгіёне. Ўстановы, якія ўдзельнічаюць у праекце, павінны палепшыць свае магчымасці шляхам сумеснага навучання і абмену вопытам у галіне прадухілення і кіравання надзвычайнымі сітуацыямі. Праект прадаставіць каштоўную інфармацыю аб тым, як палепшыць свае метады працы шляхам сумеснага прыняцця рашэнняў.

Гэтая ўкладка была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС" і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.

Сайт праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь: www.eni-cbc.eu/llb


Назад

 

Галасаванне
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Мабільны дадатак
Мабільны дадатак
Чароўная книга
Чароўная книга
Адміністратыўныя працэдуры
Адміністратыўныя працэдуры
Гарачыя лініі МНС
Гарачыя лініі МНС
Прапановы ў ТНПА
Прапановы ў ТНПА
Нацыянальная бяспека
Нацыянальная бяспека
Міністэрства
Закрыть
Зачыніць Зачыніць Зачыніць
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть