image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Бяспека ўсюды: пры пажары і на вадзе

746

Штодня лёзненскія ратавальнікі праводзяць прафілактычную работу, накіраваную на папярэджанне пажараў у рэгіёне. Гэтыя веды спатрэбяцца як вялікім, так і маленькім жыхарам раёна, бо ад пажару не застрахаваны ніхто!


Аднак з пачатку красавіка таварыства ратавання на водах аб'явіла акцыю «Бяспека на вадзе, паўсюдна і ўсюды!», таму гэты тыдзень прайшоў пад лозунгам не толькі «асцярожны будзь з агнём», але і быў прыўрочаны бяспеке на вадзе.
У дзіцячых садах «Пралеска» і «Светлячок» малыя даведаліся, што вялікая пажарная машына едзе ратаваць людзей, таму выклікаць яе проста так нельга. Акрамя гэтага, маленькія жыхары раёна расказалі незвычайным гасцям аб тым, што перш за ўсё пры пажары трэба сыходзіць з задымленага памяшкання, паведаміць дарослым і выклікаць ратавальнікаў. Успомнілі, як гэта зрабіць і, вядома, не засталіся без карысных падарункаў ад ратавальнікаў!
Прадстаўнік таварыства ратавання на водах расказаў, што вадаём не месца для гульняў і да гэтага важна паставіцца сур'ёзна. Кожнае маляня павінна быць пад наглядам бацькоў.
Ён прадэманстраваў выратавальныя атрыбуты і алгарытм дзеяння, калі пачаў тануць.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть