image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ушачы. Вучні гуляюць у «No Smoking Quiz»

756

Штогод большасць загінуўшых людзей на пажары становіцца ахвярамі агню менавіта з-за непатушанай цыгарэты. Бо неасцярожнасць пры курэнні-адна з самых распаўсюджаных прычын гібелі людзей на пажарах.

У мэтах прыцягнення ўвагі насельніцтва да гэтай праблемы у Рэспубліцы праходзіць акцыя МНС " Не прапальвай сваё жыццё!». У рамках правядзення трэцяга этапу акцыі Ушацкія ратавальнікі правялі інтэлектуальную QUIZ-гульню «No Smoking Quiz» з вучнямі старэйшых класаў ДУА «Ільюшынская сярэдняя школа Ушацкага раёна».

У рамках гульні спаборнічалі вучні 9 і 11 класаў, якія падзяліліся на каманды хлопцаў і дзяўчынак. Каманды паспаборнічалі ў ведах бяспекі, сацыяльнай рэкламы МНС. Конкурс «Знакамітасці з сакрэтам», выклікаў столькі энтузіязму і версій, што складана было падабраць правільны адказ, аднак абедзве каманды справіліся з заданнямі. Няпростым, па словах удзельнікаў, апынуўся конкурс «Цікавыя факты», у якім хлопцы таксама адкрылі для сябе шмат новага і цікавага.

Як і ў любой гульні вызначыўся пераможца. Дзяўчынкі вырваліся наперад са значным адрывам ад сваіх супернікаў. Ратавальнікі ўшаноўвалі пераможцаў памятнымі прызамі, але і астатнія ўдзельнікі гульні не засталіся без памятных падарункаў ад МНС. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі ад ратавальнікаў наглядна-выяўленчую прадукцыю
з важнымі правіламі бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть