image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Глыбокае. На чыгуначным вакзале пра бяспеку

470

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём юныя ратавальнікі з сярэдняй школы № 1 сумесна з работнікамі МНС адправіліся ў залу чакання чыгуначнага вакзалу ў горадзе Глыбокае.

Да цягніка яшчэ цэлую гадзіну, а зала чакання вакзала ужо напоўнена пасажырамі. Ратавальнікі разгарнулі сваю пляцоўку і пачалі мерапрыемства. Інспектар правёў з грамадзянамі прафілактычную размову, распавёў аб небяспецы курэння і пра колькасць пажараў, якія адбыліся па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём.

Пасажыры, якія чакалі свой транспарт, з задавальненнем уступалі ў дыялог з ратавальнікамі. Удзельнікі акцыі прызнава той факт, што паляць ўжо даўно і што ўсё ніяк не могуць пазбавіцца ад гэтай звычкі. Юныя ратавальнікі прапанавалі пагуляць у цікавыя гульні, а ў канцоўцы і зусім прачытаць ўрачыстую клятву змагара з курэннем.

Работнікі МНС з дапамогай розных віктарын заклікалі пасажыраў клапаціцца аб сваіх блізкіх, нагадалі курцам пра тое, што яны ставяць пад пагрозу не толькі сваё жыццё, але і жыццё іншых людзей.

Усім удзельнікам акцыі нагадалі пра неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пры гэтым актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных уручалі жыхарам раёна памяткі з правіламі бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть