image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бешанковічы. З клопатам пра бяспеку малой Радзімы

448

У рамках рэспубліканскай акцыі "З клопатам пра бяспеку малой Радзімы" бешанковіцкія ратавальнікі і актывісты аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" правялі конкурсную праграму для наведвальнікаў цэнтра.

Удзельнікі мерапрыемства выявілі небяспекі печы, згулялі ў гульню "Дзе логіка?", патрэніраваліся ва ўсталёўцы пажарнага апавяшчальніка, распавялі як дзейнічаць, калі разбіўся ртутны градуснік і многае іншае.

Затым з удзельнікамі мерапрыемства была праведзена прафілактычная гутарка па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці: ад бяспечнага прыстасавання і эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраправодкі да правіл развядзення вогнішчаў і спальвання смецця на прысядзібных участках. Пры вядзенні дыялогу з прысутнымі ратавальнікі адзначылі, што да пажару прыводзіць бестурботнасць людзей пры абыходжанні з агнём, а таксама грубае парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Таму ратавальнікі нагадалі асноўныя меры бяспечных паводзін пры абыходжанні з агнём, далі рэкамендацыі па выкарыстанні электрычных прыбораў, газавых установак і патлумачылі, як правільна карыстацца вогнетушыцелем у выпадку ўзнікнення пажару. Людзям таксама нагадалі алгарытм дзеянняў падчас НС і правілы экстранага выкліку службы МНС.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі велізарнае задавальненне ад праведзенага конкурсу, а яшчэ і падарункі ад работнікаў МНС - маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю і буклеты з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть