- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Наваполацк. Лічаныя дні да пачатку навучальнага года праводзім з карысцю
Першы этап рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!» актыўна працягваецца ў горадзе Наваполацку. І зноў ратавальнікі размясціліся ў кнігарні «Усход».
У апошнія дні лета, напярэдадні новага навучальнага года, самым папулярным месцам гараджан становяцца кнігарні, куды яны накіроўваюцца для таго, што б сабраць школьныя заплечнікі дзяцей. Сёння наведвальнікам кнігарні «Усход» пашанцавала ўдвая, яны сабралі дзяцей да школы і папоўнілі веды асноў бяспекі.
Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных падрыхтавалі для школьнікаў экзамен па бяспецы: дзетям давялося прайсці шэраг выпрабаванняў, для таго, што б атрымаць запаветны сертыфікат аб тым, што яго веды асноў бяспекі на «10»
Арганізатары акцыі нагадвалі ўсім наведвальнікам крамы асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Для навапалачан была арганізавана работа навучальнай пляцоўкі, дзе яны ўспомнілі правілы: паводзінаў у натоўпе, адшукалі пэўныя знакі пажарнай бяспекі, знайшлі парушэнні на макеце ў кватэры. Прагаварылі алгарытм дзеянняў у выпадку пажару, а так жа, як карыстацца першасным сродкам пажаратушэння – вогнетушыцелем. Разыначкай акцыі для дзятвы стаў тэст кампаніі «Правядзі час з карысцю».
На працягу ўсяго мерапрыемства ратавальнікамі было арганізавана правядзенне прэзентацыі мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: Дапамога побач », дзе сабраны прыклады розных надзвычайных сітуацый з прапісаным алгарытмам дзеянняў да кожнай з іх.
Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі бясцэнны багаж ведаў і прыемныя падарункі ад выратавальнікаў.