image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Адкрыты дыялог аб бяспеке

478

Ратавальнікі, прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама, першы сакратар РК ГА «БРСМ» зазірнулі на «адкрыты дыялог» да хлопцаў і дзяўчат з Веляшковіцкай сярэдняй школы Лёзненскага раёна.

З пачатку жніўня працуе лагер пры Веляшковіцкай сярэдняй школе. Моладзь з карысцю праводзіць вольны час, зарабляючы пры гэтым на асабістыя выдаткі на зернесушыльным комплексе ААТ "Рубяжніца». Пагаварыць пра бяспеку, дакладней абмеркаваць адкрыта праблемы моладзі вырашылі ў фармаце «тэт-а-тэт».

Вольга Магутная, прадстаўнік моладзевага руху Лёзненшчыне распавяла дзецям пра тое, чым ганарыцца наша краіна і хто з выхадцаў Беларусі стаў вядомы далёка за яе межамі; Вераніка Новікава, першы сакратар РК ГА «БРСМ» запрасіла моладзь на мерапрыемствы, распавяла аб дзейнасці маладзёжнага саюзу і як стаць яго членам.

Асаблівае месца ў дыялоге- бяспецы. Хто нясе адказнасць за сваё здароўе? Як зрабіць жыццё чалавека бяспечным- на гэтыя тэмы моладзь выказалася ў «адкрытым дыялогу». Рабяты самі назвалі небяспекі летняга перыяду, вывелі формулу бяспечных летніх вакацый, а так жа прагледзелі фільм «Недзіцячыя гульні».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть