- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Докшыцы. Выратавальнікі ў гасцях у дашкалят
У Докшыцкім раёне ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з малечай з Парплiшчанскага дзіцячага саду. Яны расказалi дзецям аб правілах бяспечных паводзін у летні перыяд.
Разам з работнікам службы выратавання дзецi паглядзелі цікавыя павучальныя мультфільмы, прынялі ўдзел у розных конкурсах, вучыліся правільна выклікаць пажарных, а таксама рашалі сітуацыйныя задачы. Прадстаўнікі МНС распавялі аб небяспечных сітуацыях, якія могуць адбыцца дома. Патлумачылі правілы бяспечных паводзін у побыце, на вуліцы і ў грамадскіх месцах. Гаварылі і аб небяспечных прадметах, якія могуць нанесці траўмы дзіцяці. Ўспомнілі нумары экстранных службаў, а таксама абмеркавалі дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.
Таксама хлопчыкi i дзяўчынкi даведаліся аб прынцыпе дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Усе атрымалі буклеты і кніжкі на супрацьпажарную тэматыку.