image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Карысныя сустрэчы з дарослымі і маленькімі

498

Начальнік Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Жалязоўскі сустрэўся з працоўным калектывам сярэдняй школы №1 і правёў урок бяспекі з маленькімі аграгарадка Дабрамыслі.

Размаўляючы з педагогамі, начальнік аддзела нагадаў, што галоўная задача-забяспечыць бяспеку людзей, якія знаходзяцца ў установе. Для гэтага трэба ведаць і валодаць правіламі паводзін пры пажары. Гэтыя простыя правілы давеў Іван Міхайлавіч педагогам галоўнай школы раёна. Акрамя гэтага, начальнік райаддзела па НС распавёў пра абставіны цяперашняга часу з пажарамі і гібеллю людзей ад іх, прывёў статыстыку прычын узгаранняў.

Будучыя школьнікі ясли-саду «Ялінка» гэтак жа не засталіся па-за ўвагай галоўнага выратавальніка Лёзненскага раёна. Яны даведаліся, як паводзіць сябе падчас пажару, як яго не дапусціць і як правільна паведаміць аб тым, што здарылася дыспетчару службы выратавання. Усе малыя атрымалі ад начальніка Лёзненскага РАНС салодкія прызы і подарункі - размалёўкі «Чароўная кніга МНС».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть