image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Расоны. Правілы бяспекі для дзіцячага сада

1205

Работнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства для выхаванцаў установы адукацыі «Бірузоўскі дзіцячы сад г.п. Расоны».

Ратавальнікі абмеркавалі з дзецьмі найбольш распаўсюджаныя прычыны пажараў, патлумачылі, чаму «запалкі-дзецям не цацка», што гульня з агнём небяспечная, і агонь без нагляду можа ператварыцца ў жорсткага ворага чалавека. Таксама ў плыні мерапрыемства ў гульнявой форме паўтарылі правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях. Успомнілі нумары экстраных службаў, як правільна выклікаць службу выратавання, што трэба казаць дыспетчару пры тэлефанаванні ратавальнікам. Пры дапамозе рухомай гульні запаміналі, з якімі цацкамі можна гуляць, а з якімі нельга. Хлапчукі і дзяўчынкі складалі пазл, гулялі ў бяспечныя крыжыкі-нулікі з МНС, выбіралі чым можна тушыць невялікае ўзгаранне і іншае.

Нагадалі дзецям і правілы паводзін у лесе, калі іх з сабой бяруць дарослыя. На здзіўленне ратавальнікаў дзеці не толькі ведалі ўсе правілы паходу ў лес, але і нават змаглі адрозніць усе ядомыя і не ядомыя грыбы ў заданні ад ратавальнікаў.

- Работнікаў МНС нашы хлопцы чакаюць у госці з вялікім задавальненнем, - распавядае дырэктар дзіцячага сада Наталля Міхайлаўна. - Яны ведаюць, што гэта будзе не толькі звычайная гутарка пра бяспеку, але і мноства цікавых заданняў і конкурсаў, у якіх можна паўдзельнічаць і бліснуць сваімі ведамі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть