image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Квэст-гульня «Надзвычайныя сітуацыі»

663

У рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыi без дыму і агню» у прышкольным лагеры Крулеўшчынскай сярэдняй школы работнікі докшыцкага падраздзялення МНС разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных правялі квэст-гульню «Надзвычайныя сітуацыі». Квэст складаўся з лакацый з рознымі заданнямі. Для яго праходжання удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на тры каманды.

Маршрут квэста уключаў у сябе блок тэматычных зон: экiпiровачная зона, медыцына, стральба, выратаванне на вадзе, праверка ведаў і хімічная аварыя. На кожным этапе квэста ребяата праявілі свае лепшыя якасці – прычым, не толькі эрудыцыю, але і веданне асноў бяспекі, а таксама фізічную падрыхтоўку. Пасля пабудовы камандам раздалі навігацыйныя лісты, у якіх удзельнікі расшыфравалі назвы лакацый і прыступілі да іх праходжання. На лакацыях удзельнікі квэста адказвалі на розныя пытанні па бяспецы жыццядзейнасці, а таксама выконвалі конкурсы на час.

У ходзе праходжання квэста удзельнікі каманд праводзілі стральбу па мішэнях, выраблялі ватна-марлевую павязку, апраналі баявую вопратку выратавальнікаў, кідалі «канец Аляксандрава» тапельцу і вырашалі сітуацыйныя задачы. У ходзе ўсяго квэста каманды паказалі высокія вынікі. Па завяршэнні выпрабаванняў былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны лепшыя каманды квэста. Пераможцам уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама прызы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть