image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дуброўна. Бяспека, бяспека и яшчэ раз бяспека!

1165

Падчас летніх канікул бацькоўскі кантроль над дзецьмі максімальна аслаблены, з-за чаго ўзрастае рызыка ўзнікнення неспрыяльных сітуацый з удзелам дзяцей. Таму ратавальнікі Дубровеншчыны не перастаюць прывіваць навыкі бяспекі з самых ранніх гадоў.

Так з дзецьмі, якія адпачываюць ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лугаўцы», была праведзена сустрэча, падчас якой удзельнікам прадставілася магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах на ўважлівасць, кемлівасць, хуткасць і цягавітасць, бо менавіта гэтыя якасці неабходныя для выключэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Ратавальнікі, праводзячы конкурсы, распавядалі прыклады з асабістага вопыту і звярталі ўвагу, што знакі бяспекі пастаянна атачаюць нас у паўсядзённым жыцці, дзе б мы ні знаходзіліся. З адпачывальнікамі лагеру былі праведзены конкурсы па веданню знакаў пажарнай бяспекі, правілах выкліку ратавальнікаў. Падчас гульні па веданні тэлефонных нумароў экстранных службаў не засталіся ў баку і выхавальнікі, якія гэтак жа задавалі дзецям пытанні і пыталіся дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть