image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Талачын. Маршруты бяспекі

870

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы" талачынскія ратавальнікі праводзяць прафілактычную працу па маршрутах руху аўтамагазінаў. Мэта такіх мерапрыемстваў-папярэдзіць узнікненне пажараўі іншых надзвычайных сітуацый у дамах грамадзян.

Так чарговы «бяспечны» маршрут прайшоў па вёсках Аленавічы і Ваўковічы Абалецкага сельскага Савета. Жыхарам вёсак ратавальнікі распавядалі аб становішчы з пажарамі на тэрыторыі раёна, асноўных прычынах іх узнікнення.

– Неасцярожнасць пры курэнні – асноўная прычына гібелі людзей на пажарах у нашым раёне, – нагадваюць ратавальнікі грамадзянам, і каб не папоўніць шэрагі сумнай статыстыкі неабходна строга выконваць правілы бяспекі пры курэнні-выкідваць недакуркі толькі ў попельніцы з негаручых матэрыялаў, ні ў якім разе не дапускаць курэнне ў ложку. А ў выпадку ўзнікнення пажару неадкладна паведамляць у дзяжурную службу МНС па тэлефонах 101 або 112.

Агучылі і пытанні захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце: правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў, газавага абсталявання. Распавялі таксама і аб важнасці і карысці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама падтрымання яго ў стане працаздольнасці.

Асаблівую ўвагу ў размове з грамадзянамі было нададзена пытанням бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення:

– Лета, – выдатная пара, каб прывесці пячное ацяпленне ў бяспечны стан: замазаць расколіны ў муры печы, пачысціць коміны, пабяліць і абтынкаваць яго ў межах гарышча, адзначылі ратавальнікі. Таксама хацелася б адзначыць, што комін печы павінен быль выкананы з глінянай цэглы. Выкарыстанне ў якасці коміна жалезных, керамічных і азбестацементавых труб катэгарычна забаронена.

Усім жыхарам уручаліся навучальныя памяткі, якія дапамогуць у выпадку неабходнасці нагадаць правілы бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть