image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Праверка гатоўнасці лясніцтваў Дубровенскага раёна да пажаранебяспечнага перыяду

696

З мэтай праверкі гатоўнасці да пажаранебяспечнага перыяду прадстаўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС праверылі стан гатоўнасці лясніцтваў размешчаных на тэрыторыі Дубровенскага раёна.

Лясныя і тарфяныя пажары ўяўляюць найбольшую небяспеку ў гарачы і сухі перыяд. Таму адным з самых важных у падрыхтоўчых мерапрыемстваў з'яўляецца гатоўнасць лясгасаў наяўных у раёне да пажаранебяспечнага перыяду.

Так падчас праверкі боегатоўнасці асаблівая ўвага надавалася аснашчанасці тэхнічных сродкаў пажаратушэння, іх укамплектаванасць, спраўнасць інструмента і абсталявання прызначаных для ліквідацыі лясных і тарфяных пажараў.

Не засталася без увагі праверка тэарэтычных і практычных ведаў выкарыстання супрацьпажарнага абсталявання і метадаў тушэння пажараў добраахвотных пажарных каманд пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Акрамя гэтага з работнікамі лясніцтваў, праводзіліся прафілактычныя гутаркі аб мерах пажарнай бяспекі, як на працоўным месцы, так і ў побыце. Таксама аказвалася іншая метадычная і практычная дапамога па прывядзенні лясніцтваў у гатоўнасць да ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть