image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Глыбокае. Арыгінальны спосаб нагадаць пра бяспеку.

776

Праблема гібелі людзей на пажарах застаецца актуальнай. Таму супрацоўнікі Глыбоцкага раённага аддзела па НС імкнуцца выкарыстоўваць усе формы работы з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. На гэты раз ратавальнікі размясцілі кароткую інфармацыю супрацьпажарнай накіраванасці на касавых чэках. Першымі ў раёне сталі ўзаемадзейнічаць сацыяльныя аб'екты ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна.

На таварных чэках, якія выдаюць ў гасцініцы, лазні і адміністрацыйным будынку ЖКГ, размешчана інфармацыя ад выратавальнікаў. Работнікі МНС нагадваюць нумар выкліку службы выратавання і рэкамендуюць не пакідаць дзяцей без нагляду. На днях такія ж надпісы з'явяцца на чэках маршрутных таксі.

Новаўвядзенне дасць магчымасць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы гібелі людзей ад знешніх прычын і падвысіць узровень ведаў правілаў бяспекі.

Магчыма, гэтая інфармацыя дапаможа выратаваць чыёсьці жыццё.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть