image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бешанковічы. На сустрэчу з грамадзянамі

585

Начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мядзель Кірыл Пятровіч пагутарыў з жыхарамі аграгарадка Астроўна Бешанковіцкага раёна.

Каб кожны жыхар змог засцерагчы сваё жыллё, неабходна валодаць сур'ёзным багажом ведаў. Таму сустрэча прайшла па праграме-навучанне, а затым «адкрыты дыялог». Начальнік аддзела, азнаёміўшы са статыстыкай пажараў і гібелі людзей ад іх у Рэспубліцы і раёне, падрабязна спыніўся на прычынах іх узнікнення. Нагадаў аб правілах эксплуатацыі пячнога абсталявання, правілах карыстання вогнетушыцелем. Звярнуў увагу прысутных на тое, што жылыя пакоі ў прыватных домаўладаннях і кватэрах неабходна абсталяваць аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Ёсць неабходнасць нагадваць грамадзянам пра тое, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік – гэта шанс на выратаванне падчас пажару.

Пасля тлумачэння правілаў бяспекі выратавальнік адказаў на паступаючыя пытанні і яшчэ раз акцэнтаваў увагу тых, хто сабраўся, на бяспеку дзяцей у перыяд школьных канікул.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть