image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Талачын. Бяспека без межаў

1462

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» талачынскія ратавальнікі падрыхтавалі чарговую партыю «бяспечны» лістоў для сем'яў, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

– Увага да такіх сем'яў заўсёды павышаная, бо як паказвае практыка менавіта дзеці з такіх сем'яў становяцца ўдзельнікамі розных здарэнняў, – адзначаюць ратавальнікі.

У канверт, афармленню якога ратавальнікі таксама надалі ўвагу: размясцілі лагатып акцыі і памятку аб дзеяннях пры ўзнікненні пажару, ратавальнікі ўклалі ліст з напамінам асноўных правілаў бяспекі і наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

– Ужо сам канверт прыцягне ўвагу бацькоў да праблемы дзіцячай бяспекі, а маляўнічы буклет і ліст унутры адкажуць на ўсе пытанні бацькоў аб дзіцячай бяспецы, – падсумавалі ратавальнікі.

Такія «бяспечныя» лісты ўжо сёння патрапяць у рукі дзяцей з 43 сем'яў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть